ЕЗ рыхтуе 9-ы пакет санкцый супраць Беларусі і Расеі
Еўразвяз рыхтуе чарговы пакет санкцый супраць Беларусі і Расеі. Пра гэта паведаміў брусельскі карэспандэнт «Радыё Свабода» Рыкард Ёзвяк у твітары.

„9-ы пакет санкцый ЕЗ у дачыненні да Расеі і Беларусі, верагодна, будзе прадстаўлены ў канцы месяца з мэтай прыняцця ў пачатку снежня”, – напісаў ён у Twitter.
Што менавіта можа ўвайсці ў наступны санкцыйны пакет, пакуль не паведамляецца.
Array