Філіп Біканаў: Чарговы мэсыдж для варожай Польшчы



У пункце пропуска “Брэст” на беларускай мяжы з’явіліся білборды з фотаздымкамі савецкіх помнікаў, разбураных у Польшчы. Алеся Вербаловіч пагутарыла аб гэтай сумнеўнай піяр-кампаніі з сацыёлагам Філіпам Біканавым.

Мэсыдж для варожай Польшчы, якая аб’яўлена ў нас ворагам, які спалучаецца з гэтым савецкім наратывам. Гэта суадносіцца з зруйнаваннем могілак і з іншымі праявамі нецярплівасці менавіта да польскай дыяспары, да польскіх арганізацый і структур у Беларусі, і да Польшчы агулам.

Білборды ўсталявалі на мяжы па ініцыятыве Берасцейскай ветэранскай арганізацыі. Там абурыліся знішчэннем менавіта вайсковых мемарыялаў. Пры гэтым на білбордах няма інфармацыі аб знішчаных у 2022 годзе у Беларусі магілах польскіх жаўнераў Арміі Крайовай.

Беларускае Радыё Рацыя

Array