Франак Вячорка: Шукаем крокаў, каб не разрываць сувязь польска-беларускага памежжа
У эфіры нашага Радыё пабываў Франак Вячорка, дарадца Святланы ЦІханоўскай.

РР: Апошняя навіна, якая вельмі ўстрывожыла жыхароў памежнага рэгіёну – закрылі Баброўнікі. Застаецца ўсё менш сувязяў між Беларуссю і ЕС. З Польшчы гучаць такія каментары, што гэта з мэтай бяспекі. Некаторыя намякаюць, што гэта пэўныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі за прысуд Анджэю Пачобуту. Дарэчы, Польшча гаворыць пра тое, што будзе ўводзіць дадатковыя санкцыі, будзе складаць свае спісы. Напэўна не пазайздросціш зараз гарадзенцам і беластачанам, якія пазбаўляюцца чарговай магчымасці ездзіць адзін да аднаго.
– Сітуацыя насамрэч трывожная, яна ўскладняецца. Стаўленне да Беларусі таксама мяняецца. Мы спрабавалі размаўляць з Польшчай і Летувай пра тое, як зрабіць, каб гэтыя санкцыі найменш білі па беларусах а найбольш па чыноўніках рэжыму. Ясна што закрыццё межаў ці візавы бан для многіх палітыкаў падаецца простым вырашэннем. Здараецца нейкая праблемная сітуацыя, ім трэба хутка адказваць, адразу ўводзяць такія моцныя, ядзерныя меры і потым, ужо наступным этапам, разбіраюцца, як яны працуюць ці не працуюць. Канкрэтна з памежным пераходам? Безумоўна, што трэба спыніць перавоз дзяржаўных тавараў, гандаль дзяржаўнымі прадпрыемствамі, абыход санкцый лукашэнкаўскімі чыноўнікамі і алігархамі. Але закрыццё межаў для звычайных беларусаў, для якіх гэта традыцыйна была крыніца існавання, гэта забяспечвала сувязі паміж беларусамі на Падляшшы і Берасцейшчыне-Гарадзеншчыне, то канешне гэта вельмі балючы ўдар. І нам трэба шукаць такія крокі, каб усё-такі такая сувязь захоўвалася.
Цалкам гутарку слухайце ніжэй:
Беларускае Радыё Рацыя
Array