Франак Вячорка: Вінаваты Лукашэнка, які свядома, накіравана нагнятае сітуацыю



Мяжа закрытая: для выезду грамадскім транспартам паміж Польшай і Беларусю застаўся толькі адзін пагранічны пераезд ў Берасці. Што стварае нязручнасці як для беларусаў, якія жывуць за мяжой і ездзяць ў Беларусь, так і для гарадзенцаў, для якіх значна павялічыўся шлях да мяжы Еўразвязу. 10 лютага паводле загаду Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі Польшчы закрылі памежны пераход Баброўнікі-Бераставіца. Па абодвух баках польска-беларускай мяжы гучыць пытанне: «Хто ж тут вінаваты?» На яго адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай – Франак Вячорка.

Тут вінаваты Лукашэнка. Я разумею праблему многіх людзей, што становіцца цяжка, некамфортна. Але трэба памятаць, з чаго гэта ўсё пачалося. Лукашэнка як мінімум у чатырох міжнародных злачынствах вінаваты. Ніхто прабачаць і вяртацца да бізнесу не будзе. Гэта і рэпрэсіі, тэрор, гэта захоп самалёта, гэта міграцыйны крызіс, гэта злачынствы вайны. Зараз яшчэ і Пачобут, для Польшчы гэта асаблівы ўдар. І канешне, вінаваты Лукашэнка, які свядома, накіравана нагнятае сітуацыю.

Рэпрэсіі толькі шырацца і нябачна ніякіх састутак, працягвае дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка. Афіцыйных заяваў няма, але польскі ўрад праз медыі і сацыяльныя сеткі даў зразумець, што закрыццё межаў – гэта адказ Аляксандру Лукашэнку на рэпрэсіі. Польшча гатовая цалкам зачыніць наземную мяжу з Беларуссю, калі будзе трэба.

Беларускае Радыё Рацыя

Array