Габрыелюс Ландсбергіс: Недапушчальна паслабляць санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі
Міністр замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс перад пачаткам пасяджэння Рады Еўразвязу па замежных справах 22 траўня заявіў пра недапушчальнасць паслаблення санкцый у дачыненьні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Літоўскі чыноўнік паведаміў журналістам, што на запыт некаторых дзяржаў з-пад санкцый прапануецца вывесці «Беларуськалій» і Беларускую калійную кампанію.
«Амаль паўгода намі не прымалася ніякіх новых санкцый у дачыненні да Беларусі, — сказаў ён. — Таму што разам з санкцыйнымі пакетамі ёсць запыт шэрагу дзяржаў, якія хочуць прыбраць частку санкцый: адначасова з дадаваннем нешматлікіх новых яны хочуць прыбраць шмат. Я лічу, што гэта недапушчальна, і буду прасіць сёння пра тое, каб гэтыя два пытанні былі аддзеленыя адно ад аднаго»,— падкрэсліў кіраўнік літоўскай дыпламатыі.