Генеральны сакратар ААН прыбыў у Кіеў
Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш прыбыў у Кіеў.

Як паведаміў агенцтву DPA прэс-сакратар ААН Стэфан Дзюжарык, генеральны сакратар прыбыў у сталіцу ноччу.
Сёння ў яго запланавана сустрэча з Уладзімірам Зяленскім, падчас якой абмяркуюць пытанне падаўжэння збожжавага пагаднення.
Дагавор аб экспарце збожжа заканчваецца 19 сакавіка і ААН настойвае на яго прадаўжэнні.
Array