Генштаб Украіны пацвердзіў пуск беспілотнікаў з боку Беларусі



Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны заявіў, што сёння, 10 кастрычніка, раніцай па тэрыторыі краіны былі выпушчаны беспілотнікі-камікадзэ з боку Беларусі.

«Вораг задзейнічаў для ўдараў іранскія БПЛА тыпу Shahed-136 з тэрыторыі Беларусі і часова акупаванага ўкраінскага Крыма. Паводле папярэдняй інфармацыі 9 з іх знішчаны», – гаворыцца ў заяве Генштаба.

Усяго ж, паводле яго інфармацыі ГШ ВСУ, расейскі бок выпусціў 83 крылатых ракеты, былі збітыя 52 паветраныя цэлі, у тым ліку 43 ракеты. Пускі ракет вытворцы з васьмі стратэгічных бамбавікоў Ту-95, трох бамбавікоў Ту-160 з раёнаў Каспійскага мора і Ніжняга Ноўгарада. Таксама ракеты запускалі з караблёў і з ракетных комплексаў „Іскандэр”.

reform.by

Array