Генштаб УСУ: Расея захоўвае значную ваенную прысутнасць у Беларусі




На тэрыторыі Беларусі прысутнічае значная колькасць расейскіх вайскоўцаў, але без наступальных груповак. Аб гэтым праінфармаваў 11 сакавіка ў Facebook Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны.

„На валынскім, палескім, паўночным і слабажанскім напрамках аператыўная абстаноўка застаецца стабільнай, без істотных змяненняў. Расейская Федэрацыя захоўвае значную ваенную прысутнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, аднак без яўнага фармавання наступальных груповак”, – гаворыцца ў паведамленні.

Украінскія вайскоўцы адзначылі, што „праціўнік працягвае інжынернае абсталяванне мясцовасці ў прыгранічных раёнах Бранскай і Курскай абласцей” Расеі.

Array