„Гэта найбольшая перамога”



Гэта найбольшая перамога – так пра вызваленне Херсона кажа народны дэпутат Украіны Ігар Гузь. 11 лістапада Украіна вярнула Херсон, расейскія войскі адступілі з горада, падарваўшы некалькі мастоў.

Сёння туды наведаўся прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі – там афіцыйна ўзнялі ўкраінскі сцяг.  

Як кажа Ігар Гузь, памятаем і пра тое, што разам з Херсонам вызваленыя дзясяткі населеных пунктаў на правым беразе Дняпра.

– Гэта вялікая перамога. І, дарэчы, той, хто кажа пра тое, што мы далі расейцам адысці і г.д.– не, гэта няпраўда. Там месяцамі былі сур’ёзныя баі, мы наступалі, мы вызвалялі кожнае сяло з болем, крывёй. Што дало рэзультат, і яны адступілі з гэтай тэрыторыі. Таму, як па мне, то гэта велічэзная перамога ўзброеных сіл Украіны, усёй нашай дзяржавы над ворагам.   

Херсон – гэта адзіны абласны цэнтр, які быў акупаваны Расеяй цягам некалькіх месяцаў пасля ўварваны 24 лютага.

14 лістапада Уладзіміра Зяленскага ў вызваленым Херсоне сустрэлі сотні людзей – там афіцыйна ўзнялі ўкраінскі сцяг. Каментуе Ігар Гузь:

– Вялікая павага Прэзідэнту, што ён, рызыкуючы, быў і ў Ізюме, і ў Херсоне. На тых тэрыторыях, якія наша армія гераічна вызваляе. Ён лічыць, што галоўнакамандуючы павінен тут прысутнічаць.

Раней на візіт Зеленскага ў Херсон адрэагавалі ў Расеі, прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў абурыўся прыездам Зяленскага ў вызвалены ад акупантаў Херсон, маўляў, гэта расейская тэрыторыя.

Беларускае Радыё Рацыя

Array