«Гэта палітычна немагчыма». Еўропа не будзе вазіць украінскае збожжа праз Беларусь



Еўракамісія зацвердзіла план дапамогі Украіне па вывазе да ліпеня не менш за 20 млн тонаў збожжа. Варыянт дастаўкі збожжавых праз Беларусь быў адхілены.

Еўракамісія лічыць неабходным стварыць лагістычныя калідоры і павялічыць прапускную здольнасць марскіх партоў, каб дапамагчы Украіне вывезці збожжа, заявіў дэлегаваны Літвой еўракамісар Віргінюс Сінкявічус. Пра гэта паведамляе газета «Белорусы и рынок». «Магчымасць перавозкі збожжа ў Клайпедскі порт праз Беларусь не разглядаецца», – адзначыў Сінкявічус. «Гэта палітычна немагчыма: як гарантаваць, што збожжа, якое паступае з Украіны, трапіць у Клайпеду, а не ў які-небудзь расейскі порт», – дадаў ён.

Array