Глядзім анлайн-трансляцыю ўручэння Нобелеўскай прэміі міру разам!



10 снежня — у Міжнародны дзень правоў чалавека — ў Осла адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі міру.

Каб падтрымаць Алеся Бяляцкага, выказаць яму сваю пашану і падзяку за шматгадовую абарону і дапамогу людзям, 10 снежня запрашаюць далучыцца да сумесных праглядаў трансляцыі з цырымоніі Нобелеўскай прэміі міру ў розных гарадах:

Вільня, Літва: Беларускі Дом у Вільні (Vilniaus g. 20);

Варшава, Польшча: Дом Літаратуры і Моладзевы Хаб (plac Konstytucji, 6);

Прага, Чэхія: Беларуская Клубоўня суполкі «Пагоня» (5 května 1043/32, Praha 4 Nusle) сустрэча ў Фэйсбуку;

Тбілісі, Грузія: Прастора «Кропка», форма рэгістрацыі;

Лондан, Вялікабрытанія: Association of Belarusians in Great Britain, 52 Penn (52 Penn Rd London N7 9RE).

Array