Ігар Тышкевіч: «Атака на Крэмль» як ступар рэжыму ў Беларусі



Да гэтага часу невядома, чые беспілотнікі атакавалі Крэмль у ноч з 2 на 3 траўня. Расея вінаваціць Украіну, Кіеў сваю датычнасць адмаўляе.

Як такі інцыдэнт можа быць выкарыстаны для і ў самой Беларусі падчас адмысловай анлайн-сустрэчы агучыў палітолаг Ігар Тышкевіч:

– І чым жа моцная Расея, калі зараз прылятае па Крамлі? Пры гэтым расстаўлялі “панцыры” і г.д. у цэнтры Масквы. Зараз спыняюць свае “бяссмертныя палкі”, і дзе ж гэта моц саюзніка, які, калі што, будзе заступацца за афіцыйны Менск. Ён за сябе заступіцца не можа. Гэта па-ціхенечку, вельмі марудна, але будзе даходзіць сярод іншага да часткі беларускіх сілавікоў, якія адэкватныя. А другі этап – гэты працэс можна запусціць, каб ён пачаў даходзіць да часткі насельніцтва, у тым ліку і сапорта Лукашэнкі. А трэцяя частка – калі даляцела да Крамля, а ці  можа палятаць над Беларуссю? На месцы Лукашэнкі становяцца страшна. У выпадку калі будзе мэтазгодна, альбо будзе нагода адказаць за нейкія агрэсіўныя дзеянні.

Па словах эксперта, такія інцыдэнты, падобныя да атакі дронаў над Крамлём ці падрываў чыгуначнага палатна ў Бранскай вобласці, будуць паўтарацца на фоне вайны. Для Беларусі – гэта пазітыўны шанец наладзіць унутраную супрацьдронавую абарону і набыць публічны наратыў пра нарастаючую слабасць Расеі.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя