Італія адновіць працу пасольства ў Кіеве пасля Вялікадня
Міністр замежных спраў Італіі Луіджы Ды Маё заявіў аб намеры аднавіць сваю амбасаду ў Кіеве адразу пасля Вялікадня (22 красавіка). Паведамляе «Еўрапейская праўда».

«Мы пакінулі Кіеў апошнімі, і мы аднымі з першых вернемся», — заявіў міністр замежных спраў Італіі. «У той жа час мы павінны ўзмацніць дыпламатычны ціск, каб пасадзіць Пуціна за стол перамоваў і дасягнуць спынення агню», — сказаў ён.
Міністэрства замежных спраў Італіі 1 сакавіка паведаміла аб пераносе сваёй амбасады з Кіева ў Львоў.
Нагадаем, падчас візіту ў Кіеў 8 красавіка вярхоўны прадстаўнік Еўразвязу Жазэп Барэль абвясціў, што праца прадстаўніцтва Еўразвязу ва Украіне, якое пасля вайны пераехала ў Жэшуў, цяпер ізноў будзе весціся з Кіева. У сваю чаргу міністр культуры Італіі Дарыё Франчэскіні заклікаў неадкладна ўключыць Адэсу ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. На яго думку, гораду „пагражае разбурэнне”. Раней Франчэскіні заявіў, што Італія дапаможа ў аднаўленні тэатра ў Марыўпалі.
Беларускае Радыё Рацыя
Array