Івонка Сурвіла пераабраная старшынёй Рады БНР



Івонка Сурвіла пераабраная старшынёй Рады БНР на наступныя шэсць гадоў.

У Празе ў памяшканні Беларускай клубоўні прайшла 31-ая Сесія Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. На ёй асабіста прысутнічалі радныя са Злучаных Штатаў, Вялікабрытаніі, Канады, Літвы, Германіі, Польшчы, Чэхіі, Эстоніі. Рада заслухала справаздачы адказных асоб. Далей Івонка Сурвіла была пераабраная Старшынёй Рады БНР на наступны тэрмін у 6 гадоў.

Перад сесіяй была прынятая заява Рады БНР з віншаваннем з Днём беларускай вайсковай славы і абвяшчэннем пра ўзнагароджанне 14 беларускіх байцоў ва Украіне Медалямі БНР за баявыя заслугі.