Каля 10 мільёнаў украінцаў з-за вайны пакінулі свае дамы ў пошуках бяспекі
Ва Упраўленні Вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў зафіксавалі, што з 24 лютага, ад пачатку расейскага ўварвання ва Украіну, украінскую мяжу на выезд перасеклі амаль восем мільёнаў восемсот тысяч грамадзян, а з 28 лютага ў мяжу на ўезд ва Украіну перасеклі больш за тры мільёна дзвесце тысяч грамадзян.

Паводле звестак ААН, колькасць уцекачоў з Украіны, якія зарэгістраваліся на часовую абарону або іншыя нацыянальныя праграмы абароны ў Еўропе, складае больш за тры мільёны шэсцьсот чалавек, і яшчэ больш за пяць мільёнаў шэсцісот асобаў — індывідуальныя ўцекачы. Публікуючы гэтую статыстыку, Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў адзначае, што ўсе гэтыя лічбы маюць прыблізны характар і складаюцца з тых, што перадалі ўкраінскія ўлады. Эксперты асобна падкрэслілі, што гэтая статыстыка адлюстроўвае „трансгранічнае перамяшчэнне грамадзян, а не іхную колькасць”.
Вяртанне ва Украіну можа мець маятнікавы характар і не абавязкова сведчыць пра ўстойлівае вяртанне, паколькі „сітуацыя па ўсёй Украіне застаецца вельмі нестабільнай і непрадказальнай”, — адзначаецца ў тлумачэннях гэтай статыстыкі.
Array