Канада ўвяла санкцыі супраць 22 беларускіх палкоўнікаў і генералаў



Канада ўвяла санкцыі супраць 22 беларускіх палкоўнікаў і генералаў, паведамляе МЗС гэтай краіны. Два тыдні таму яны трапілі ў „чорны спіс” ЕЗ.

Канадскае ведамства падкрэслівае, што гэта „адказ на дачыненне рэжыму Лукашэнкі да незаконнага і неапраўданага ўварвання Уладзіміра Пуціна ва Украіну”. Што да беларускіх вайскоўцаў, то іх пакаралі за тое, што яны „падтрымалі напад, у прыватнасці, дазволіўшы сваёй краіне паслужыць стартавай пляцоўкай для расейскага ўварвання”. Канада такім чынам пасылае ўладзе Беларусі „выразны сігнал”, як „саўдзельнікам прэзідэнта Пуціна”.

Канада і раней далучалася да санкцый ЗША і ЕЗ супраць афіцыйнага Менска. Напярэдадні стала вядома, што гэтая краіна закрывае сваю паветраную прастору для Беларусі.

Array