Канада ўвяла санкцыі супраць патрыярха Кірыла, прапагандыстаў і расейскіх тэлеканалаў
Канада пашырыла санкцыі ў дачыненні да Расеі ў сувязі з незаконным уварваннем Расеі ва Украіну.

„Для супрацьдзеяння дэзінфармацыйнай кампаніі крамля Канада ўводзіць санкцыі супраць 29 фундаваных дзяржавай агентаў дэзінфармацыі і прапаганды і 15 юрыдычных асоб, якія кантралююцца або належаць расейскаму ўраду і ўцягнутых у кампанію па дэзінфармацыі”, – гаворыцца ў паведамленні МЗС Канады.
Таксама Канада ўводзіць забарону на імпарт золата з Расеі.
У санкцыйны спіс увайшлі патрыярх Кірыл (Уладзімір Гундзяеў), гендырэктар «Камсамольскай праўды» Уладзімір Сунгоркін, кіраўнік Раскамнагляду Сяргей Ліпаў, гендырэктар ТАСС Сяргей Міхайлаў, гендырэктар RT Аляксей Нікалаў, прэс-сакратар МЗС РФ Марыя Захарава, прапагандысты Вольга Скабеева, Тыгран Кеасаян, Армэн Гаспаран, Антон Красоўскі, вядучая «Першага канала» Кацярына Андрэева, пісьменнік Захар Прылепін і іншыя.
З арганізацый у спіс патрапілі Раскамнагляд, ВДТРК, медыяхолдынгі «Нацыянальная Медыя Група», «Газпрам Медыя», інфармацыйныя агенцтвы ТАСС, REGNUM, Sputnik, тэлеканалы «Першы канал», «Расія-1», НТВ, «Расія-24» RT, лічбавая платформа ВДТРК «Глядзім».
Array