Карл III афіцыйна аб’яўлены каралём Вялікабрытаніі
Брытанская Рада па пераходзе ў спадчыну прастола афіцыйна абвясціла Карла III новым каралём Злучанага Каралеўства.

Адпаведная пракламацыя была адразу ж падпісаная спадчыньнікам прастола прынцам Уільямам, каралевай-кансортам Камілай, кіраўніком Рады, прэм’ер-міністрам Вялікай Брытаніі Ліз Трас і арцыбіскупам Кентэрберыйскім, паведамляе ВВС.
Усе прысутныя акрамя цырымоніймайстра былі апранутыя ў чорнае або пурпурнае — у знак смутку аб памерлай каралеве. Як паведамлялася, Лізавета ІІ памерла напярэдадні на 97-м годзе жыцця. Яна была каралевай Вялікабрытаніі 70 гадоў і стала самым доўгакіруючым манархам у гісторыі дзяржавы.
Новаму каралю Карлу III 73 гады. На брытанскім троне ён змяніў сваю маці.
Array