Карпянкоў распавёў пра стварэнне атрада спецназа „Беркут”



У Беларусі сфармаваны ўжо чацвёрты атрад спецыяльнага прызначэння ва Унутраных войсках. Услед за атрадамі „Рысь”, „Смерч” і „Честь”  сфармавана падраздзяленне „Беркут”.

Пра гэта паведамляе  SB.by са спасылкай на камандуючага Унутранымі войскамі намесніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Карпянкова.

Прызначэнне атрада, як і іншых, барацьба з дыверсійна-разведвальнымі групамі і незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі.

Карпянкоў паведаміў, што ва ўсіх брыгадах і асобных батальёнах СТСТ па краіне створаны 3 роты спецпрызначэння і 12 узводаў спецпрызначэння. Плануецца фармаванне за кошт пераразмеркавання рэсурсаў яшчэ трох падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння – у Гомелі, Гародні і Берасці.

Беларускае Радыё Рацыя