Картэж Лукашэнкі ў суправаджэнні «Стралы» прыязджаў у лечкамісію
Слухачы @euroradio паведамлілі, што вечарам картэж у суправаджэнні „Стралы” заехаў на тэрыторыю „лечкамісіі” — медычнага цэнтра Кіравання справамі Лукашэнкі ў Ждановічах.
-

Фота: еuroradio
У той момант пад’езды да лякарні былі перакрытыя. Уздоўж дарог, што вядуць да яе, выставілі сілавікоў.
Хутка пасля таго, як картэж праехаў, праезды былі адкрытыя.
Картэж Лукашэнкі правёў на тэрыторыі „лечкамісіі” дзве гадзіны. Па інфармацыі @motolkohelp, блізу 21:00 картэж пакінуў медцэнтр.
Каля 21:20 картэж заязджаў у Астрашыцкі гарадок, дзе месціцца рэзідэнцыя Лукашэнкі.