Кавалеўскі патлумачыў, чым выкліканы дыпламатычны канфлікт паміж МЗС Беларусі і Эстоніяй



Напярэддані ў МЗС Беларусі выклікалі часовую павераную ў справах Эстоніі ў Рэспубліцы Беларусь Трыін Хіесалу. Ёй паведамілі пра прынятае рашэнне аб скарачэнні штату эстонскага пасольства да самага мінімуму.

Дыпламатцы паведамілі, што «ва ўмовах непаважлівага стаўлення да суверэнітэту нашай краіны з боку эстонскага кіраўніцтва» беларуская ўлада «не бачыць сэнсу ў шырокай дыпламатычнай прысутнасці Эстоніі на сваёй тэрыторыі». Аналагічным чынам і беларускі бок скароціць сваю дыпламатычную прысутнасць у Эстоніі. Пасол Беларусі ў Эстоніі адклікаецца на кансультацыі ў Менск.

Прадстаўнік Абʼяднанага пераходнага кабінета па замежных справах Валерый Кавалеўскі патлумачыў, чым выкліканая такая рэакцыя.

Паводле Кавалеўскага, гэта стала рэакцыяй на тое, што міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Рэнсалу прыняў актыўны ўдзел у мерапрыемствах з удзелам Святланы Ціханоўскай на сесіі Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку.

Беларускае Радыё Рацыя

Array