Казахстан ператвараецца з суперпрэзідэнткай рэспублікі ў прэзідэнцка-парламенцкую
У Казахстане праходзіць рэферэндум па змяненні Канстытуцыі, паведамляе reform.by.

Праект Канстытуцыі прадугледжвае забарону на пакаранне смерцю, сяброўства ў палітычных партыях для прэзідэнта, суддзяў, чальцоў ЦВК, сілавікоў і некаторых іншых катэгорый служачых.
У ім дэкларуецца, што зямля, яе нетры і прыродныя рэсурсы належаць народу, а не дзяржаве, як раней. Дзяржава ад імя народ здзяйсняе права ўласнасці.
Паўнамоцтвы прэзідэнта скарачаюцца. Уводзіцца прамая забарона на заняцце дзяржаўных пастоў і публічных пасад для яго бліжэйшых сваякоў.
Выбары ў Казахстане будуць праходзіць па змяшанай сістэме: 70% парламента будуць абірацца па партыйных спісах, астатнія – у індывідуальных акругах. Усяго ў канстытуцыю прапанавана 56 паправак, яны закранаюць трэць артыкулаў.
У выніку Казахстан павінен ператварыцца з суперпрэзідэнткай рэспублікі ў прэзідэнцка-парламенцкую.
Array