КДБ узмоцніць жорсткасць контрвыведніцкага рэжыму
КДБ па ўказанні Аляксандра Лукашэнкі зробіць больш жорсткім контрвыведніцкі рэжым у Беларусі. Аб гэтым сёння, 2 тарўня, па выніках нарады ў Лукашэнкі заявіў старшыня КДБ Іван Церцель.

“Па ўказанні кіраўніка дзяржавы будзе прыняты шэраг захадаў, звязаных з узмацненнем жорсткасці контрразведвальнага рэжыму. Гэта, я думаю, усім будзе зразумела, для таго, каб працаваць на апярэджанне, на прафілактыку і не дапусціць у канчатковым выніку таго, што адбываецца побач з намі ў розных рэгіёнах”, – сказаў ён, перадае БелТА.
У паведамленні дзяржагенцтва не гаворыцца аб тым, што такое контрразведвальны рэжым і аб якім узмацненні жорсткасці ідзе гаворка.
Ён заявіў, што прагназуецца значная эскалацыя абстаноўкі па перыметры Беларусі. Гэта звязана як з тэмай баявых дзеянняў на паўднёвым напрамку, так і бесперапыннымі спробамі шэрагу знешніх сіл дэстабілізаваць сітуацыю ўнутры краіны.