Кіраўнікі МЗС Фінляндыі і Швецыі падпісалі пратаколы пра ўступленне ў NATO



Кіраўнікі МЗС Фінляндыі і Швецыі падпісалі пратаколы пра ўступленне ў NATO.

Свае подпісы паставілі таксама прадстаўнікі ўсіх 30-ці краін-чальцоў, – паведаміла штаб-кватэра паўночнаатлантычнага альянсу. Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг назваў падзею гістарычнай і падкрэсліў, што дзверы альянсу застаюцца адчыненымі для дэмакратычных дзяржаў Еўропы.

Фінляндыя і Швецыя стануць сябрамі NATO толькі пасля таго, як неабходныя для гэтага дакументы ратыфікуюць усе краіны, якія ўваходзяць у альянс.

Array