Колькі каштаваў Расеі год вайны?
370-ы дзень вайны. Расея выдаткавала больш за 114 млрд даляраў на 12 месяцаў вайны супраць Украіны. Пра гэта паведаміў украінскі офіс часопіса Forbes. Паводле яго інфармацыі, у гэтую суму не ўваходзяць прамыя і ўскосныя страты ад уведзеных заходнімі краінамі эканамічных санкцый.
-

Фота: news-front.info
Амаль 54 млрд даляраў з гэтае сумы пайшлі на заробкі расейскім вайскоўцам, а таксама кампенсацыі параненым і сем’ям загінулых, болей чым 36 млрд даляраў — на забеспячэнне расейскай арміі: ракеты, артылерыя, амуніцыя, паліва, ежа, медыкаменты і інш.
24,5 млрд даляраў — сумарны кошт захопленай і знішчанай расейскай вайсковай тэхнікі. Па звестках Forbes, з усёй страчанай вайсковай тэхнікі расейцам даражэй за ўсё абышлася баявая авіяцыя. Таксама Расея страціла 40—70 працэнтаў сваёй сухапутнай вайсковай тэхнікі.
Array