Колькі „каштуе” беларускі жаўнер?



Колькі грошай выдаткоўваюць еўрапейскія  краіны на аднаго жаўнера сваіх узброеных сілаў?

Распавядае заснавальнік, кіраўнік аналітычнага праекту „Беларусь сэк’юрыты блог” Андрэй Паротнікаў:

– Адзін расейскі жаўнер каштуе, ну, умоўна каштуе, расейскаму бюджэту недзе ў 45-50 тысяч даляраў, адзін летувіскі недзе каля 60 000 даляраў, адзін латышскі каля 70 000 даляраў, эстонскі каля 100 000 даляраў, а польскі недзе 90-100 тысяч даляраў. Адзін беларускі каштуе, ну, добра, калі 13 000 у добры год, а звычайна недзе каля 10 000 даляраў.

Такім чынам – беларускі жаўнер самы „танны” у Еўропе. Вайсковага бюджэту Беларусі стае толькі на ўтрыманне войска і абслугоўванне тэхнікі. Закуп новых узбраенняў звычайна становіцца сур’ёзнай фінансавай праблемай для дзяржавы.

Беларускае Радыё Рацыя

Array