Колькі ракет Расея выкарыстала ў вайне ва Украіне?



Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў апублікаваў колькасць розных тыпаў ракет, якімі Расея з 24 лютага да 12 кастрычніка абстраляла ўкраінскую тэрыторыю.

«Выкарыстоўваючы сотні высокадакладных ракет супраць цывільных аб’ектаў Украіны, дзяржава-агрэсарка зніжае свае магчымасці па нанясенні ўдараў па вайсковых аб’ектах. Дзве высновы: ваенная параза Расеі непазбежная, Расея — тэрарыстычная дзяржава», — напісаў Аляксей Рэзнікаў на сваёй старонцы ў Twitter. У якасці пацверджання Аляксей Рэзнікаў размясціў графік, на якім відаць суадносіны між выкарыстанымі супраць Украіны ракетамі і тымі, якія яшчэ засталіся на ўзбраенні расейскай арміі.

У прыватнасьці, паводле ўкраінскага міністра абароны,

v з 900 ракет тыпу «Іскандэр», якія былі на ўзбраенні Расеі, засталося 124,

v з 500 ракет тыпу «Калібар» — 272,

v з 444 ракет тыпу Х-101 і Х-555 засталося 213.

Такім чынам, з 24 лютага Расея выпуціла па Украіне 1235 ракет усіх тыпаў.

Колькасць ракет, якія расейскія падраздзяленні і авіяцыя выпусціла з беларускай тэрыторыі, у графіку адсутнічае.

Паводле Радыё Свабода

Array