КР заклікала Літву перагледзець рэдакцыю закону датычнага віз і легалізацыі беларусаў



Каардынацыйная рада Беларусі апублікавала заяву ў сувязі з законам „Аб абмежавальных мерах у дачыненні да ваеннай агрэсіі ва Украіне”, прынятым Соймам Літвы ў першым чытанні.

У заяве адзначаецца, што Каардынацыйныя Рада выказвае ўдзячнасць Літоўскай Рэспубліцы за падтрымку дэмакратычных змен і правоў чалавека ў Беларусі, аднак, разам з тым, занепакоена новым законам.

Паводле прадстаўнічага органу дэмакратычнай Беларусі, такі закон значна абмяжоўвае беларусаў у іх правах на перамяшчэнне, магчымасці атрыманьня віз і легалізацыi у Літве. «Беларусы фактычна апынуцца заціснутымі паміж рэжымам і візавымі абмежаваньнямі», — адзначаецца ў заяве.

У Кардынацыйнай радзе спасылаючыся на сацыялягічныя даследаваньні Андрэя Вардамацкага, звярнулі ўвагу на тое, што ў Беларусі і Расеі грамадзкая думка ў дачыненні да ваеннай агрэсіі супраць Украіны істотным чынам адрозніваецца.

Таксама ў Каардынацыйнай радзе заявілі, што прыняцце закона ў Літве, а таксама абмежаванні ў выдачы віз з боку Польшчы і іншых краін могуць стаць істотнай перашкодай у выратаванні беларусаў ад рэпрэсій і быць успрынятыя як абясцэньванне іх прынцыповай антываеннай пазіцыі, а таксама як мэсэдж беларусам пра тое, што Еўропа бачыць у іх пагрозу, імкнецца ізаляваць Беларусь, і бачыць будучыню Беларусі разам з Расеяй.