Крэмль хоча замяніць Лукашэнку



Народны дэпутат Украіны Яўген Шаўчэнка сустракаўся з Лукашэнкам і ствараў імідж яго „сябра”, пакуль не высветлілася што праз яго ўкраінскае кіраўніцтва працавала з беларускім палітыкам і яго атачэннем.

У новым інтэрв’ю Шаўчэнка выказаўся пра тое, што Крэмль зацікаўлены ў тым, каб замяніць Лукашэнку на іншага чалавека. „На каго дакладна, я не буду цяпер называць. Але гэта багаты чалавек, бізнесмен. Ён родам з Беларусі. Гэты чалавек выконваў бы ўсе капрызы Пуціна па першай камандзе”, — сказаў дэпутат.

Па словах Шаўчэнкі, Лукашэнка для Пуціна — не вельмі зручная фігура, бо не будзе так хутка выконваць яго загады.

Крыніцу, адкуль ён ведае пра планы замены Лукашэнкі, дэпутат не назваў.

Беларускае Радыё Рацыя