Латушка: Неабходна прыцягнуць карнікаў Лукашэнкі да адказнасці
Павал Латушка заклікаў беларусаў дапамагчы ў выкрыцці сілавікоў, якія катавалі людзей. Пра гэта кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання заявіў у відэазвароце. Ён мяркуе, што трэба задзейнічаць усе даступныя рычагі.
З 2020 году праваабаронцы зафіксавалі ў Беларусі максімум катаванняў у Еўропе за ўсё ХХІ стагоддзе — больш за тысячу выпадкаў. Адным з прыярытэтаў дзейнасці прадстаўніка пераходнага Кабінету Беларусі з’яўляецца крымінальны пераслед падазраваных у катаваннях беларусаў. Павал Латушка звярнуўся да беларусаў, якія зазналі катаванні, дапамагчы ў прыцягненьні сілавікоў да адказнасці.
«Калі хаця б некалькіх датычных да катаванняў атрымаецца абвясціць у вышук, гэта стане важным сусветным прэцэдэнтам, які дазволіць у будучыні лягчэй адкрываць падобныя справы і дамагацца пакарання», — кажа Латушка.
Array