Латушка: У 2020 годзе Макей здрадзіў сам сабе і гэтую здраду ён не змог перажыць
У гісторыі Беларусі Уладзімір Макей застанецца як адназначна негатыўная асоба.
Такое меркаванне нашаму радыё выказаў прадстаўнік АПКБ Павал Латушка – былы дыпламат, які працаваў пад кіраўніцтвам Макея:
-Ён усё ж такі беларускі хлопец. Ён нарадзіўся на Беларусі. Яму не была абыякавая беларуская культура. І ў мяне ёсць гэтаму пацверджанні і сведчанні. Калі на мяне быў вялікі крытычны наезд за тое, што я рабіў шмат культурных падзей у Францыі, менавіта Макей двойчы абараніў мяне вельмі прынцыпова і моцна. З іншага боку, ён умеў падстаўляць людзей. Мне падаецца, што ў 2020 годзе Макей здрадзіў сам сабе. І гэтую здраду самому сабе ён не змог перажыць.
На думку Паўла Латушкі, галоўнай прычынай скону міністра замежных спраў Беларусі стаў стан здароўя.
Беларускае Радыё Рацыя
Array
