Латушка: Ядзерныя грыбы – рэцэпт перамогі „рускага свету”
„Сёння – Міжнародны дзень міру, і пуцінская Расея жадала б, каб ён увайшоў у гісторыю як дзень „рускага свету”. Пра гэта б марылі ў звар’яцелай ад крыві Расеі. Пра гэта б марыў і прарасейскі рэжым крамлёўскай марыянеткі Лукашэнкі. Гарматнае мяса і ядзерныя грыбы – такім у сваёй хворай свядомасці яны прадстаўляюць рэцэпт перамогі”, – з такой заявай выступіў сёння прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па пытаннях транзіту ўлады Павал Латушка.
„Заклікаю ўсіх нашых міжнародных партнёраў ва ўльтыматыўнай форме прымяніць увесь даступны інструментар для ціску на рэжым Лукашэнкі з мэтай пазбаўлення Расеі яе адзінага саюзніка ў вайне. „Рускі свет” асуджаны не ўвайсці, а з ганьбай адысці ў гісторыю разам з Пуціным і яго марыянеткам Лукашэнкам. Час дзейнічаць!” – сказаў Павал Латушка.
Беларускае Радыё Рацыя
Array