Леанід Спаткай: Каб правесці мабілізацыю, трэба ўручаць позвы ў рукі



Ці рэальна сёння правесці вайсковую мабілізацыю ў Беларусі? Распавядае аналітык праекту “Беларусь сэк’юрыты блог” Леанід Спаткай.

Каб прызваць, паставіць у шыхт па мабілізацыі вайсковаабавязанага, патрэбна яму ўручыць позву, як кажуць, у рукі, каб ён у ёй распісаўся. У нас нават тыя, хто знаходзіцца ў Беларусі… А за мяжой па самым вось такім прыблізным падлікам больш за мільёна працоўнага люду мужчынскіх асоб знаходзіцца. Некаторыя працуюць, некаторыя эмігравалі. Асабліва шмат пасля жніўня 20-а года. Вось іх выцягнуць на тэрыторыю Беларусі, каб паставіць у шыхт, практычна немагчыма.

Беларускім заканадаўствам прадугледжана толькі асабістае ўручэнне позвы пад подпіс. Паведамленні перасланыя праз інтэрнэт ці мабільную сувязь юрыдычнай сілы не маюць.

Беларускае Радыё Рацыя

Array