Ліз Трас — новая прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі
За Ліз Трас прагаласавалі больш за 80 тысяч чальцоў кіроўнай кансерватыўнай партыі. За асноўнага суперніка Трас Рышы Сунака — 60 тысяч, піша „Бі-Бі-Сі”.

Борыс Джонсан павінен бліжэйшым часам перадаць Ліз Трас свае паўнамоцтвы.
Ліз Трас 47 гадоў. Яна была міністрам навакольнага асяроддзя, харчавання і сельскай гаспадаркі, міністрам юстыцыі, знешняга гандлю, міністрам замежных спраў (з верасня 2021-га). Пасля адстаўкі Джонсана – Трас разглядалася як адзін з асноўных кандыдатаў на пасаду прэм’ера.
Array