Лукашэнка з’явіўся на камандным пункце ВПС і войскаў СПА



Лукашэнка аб’явіўся на камандным пункце ВПС і войскаў СПА. Фота Лукашэнкі выставіў тэлеграм-канал “Пул первого”.

Дагэтуль Лукашэнкі не было на публіцы з 9 мая. На апублікаваным фотаздымку ў Лукашэнкі перабінтаваная ўжо іншая, левая рука. У Маскве бінт быў на правай руцэ. Наяўнасць бінту сведчыць пра патрэбу ў пастаяннай кропельніцы.