Лукашэнка да канца не ведаў пра ўварванне ва Украіну?



Ці ведаў Лукашэнка пра планы Пуціна? Палітолаг Валерый Карбалевіч дапускае: Лукашэнка не чакаў, што расейскага ўварванне ва Украіну адбудзецца ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі.

Эксперт патлумачыў у нашым эфіры, на чым грунтуецца ягонае меркаванне:

– Па першае, за некалькі дзён да пачатку вайны тагачасны міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, які ўжо памёр, правёў прэсавую канферэнцыю, дзе паведаміў, што з заканчэннем беларуска-расейскіх вучэнняў усе расейскія войскі будуць выведзеныя з тэрыторыі Беларусі і на тэрыторыі Беларусі не застанецца ніводнай адзінкі тэхнікі, ніводнага расейскага жаўнера. Потым аказалася, што ўсё не так, што менавіта гэтыя войскі, якія прыехалі на вучэнні, пачалі наступ на Кіеў.

Карбалевіч упэўнены, што, гаворачы пра вучэнні, Макей выказваў не сваю ўласную думку, а пазіцыю палітычнага кіраўніцтва Беларусі. Палітолаг прыводзіць і другі факт:

– Лукашэнка пасля пачатку вайны расказваў, што Пуцін у пяць гадзін раніцы патэлефанаваў яму і сказаў, што пачалася вайна. Вось з гэтых двух фактаў я раблю выснову, што да канца Лукашэнка пра ўсе гэтыя планы не ведаў.

Як заяўляе ўкраінскі бок, міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін і кіраўнік Дзяржпамежкамітэту Анатоль Лапо за два дні да нападу абяцалі ўкраінскім службоўцам, што нападу з боку Беларусі не адбудзецца.

Беларускае Радыё Рацыя

Array