Лукашэнка і Пуцін дамовіліся аб разгортванні сумеснай рэгіянальнай групоўкі войскаў



Па словах Аляксандра Лукашэнкі, фарміраванне гэтай групоўкі ідзе ўжо на працягу двух дзён.

Аляксандр Лукашэнка сёння, 10 кастрычніка, на нарадзе па пытаннях бяспекі сказаў, што ў Санкт-Пецярбургу пасля нефармальнага саміту СНД у яго адбылася сустрэча адзін на адзін з Уладзімірам Пуціным.

«У сувязі з абвастрэннем на заходніх межах Саюзнай дзяржавы мы дамовіліся аб разгортванні рэгіянальнай групоўкі Расейскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Гэта ўсё па нашых дакументах. Калі ўзровень пагрозы дасягае цяперашняга ўзроўню, як цяпер, мы пачынаем задзейнічаць групоўку Саюзнай дзяржавы. Аснова (я заўсёды пра гэта казаў) гэтай групоўкі — армія, Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь.

Павінен вас інфармаваць, што фарміраванне гэтай групоўкі пачалося. Яно ідзе ўжо, па-мойму, на працягу двух дзён. Аддадзена было маё распараджэнне, каб мы прыступілі да фарміравання гэтай групоўкі», — цытуе Лукашэнку БелТА.

Ён заявіў на нарадзе: «Не павінна быць вайны на тэрыторыі Беларусі. І мы, ваенныя, зробім усё, каб не было».

nashaniva

Array