Лукашэнка ізноў ляціць у Расею
У падмаскоўным Зорным гарадку Аляксандр Лукашэнка па запрашэнні Уладзіміра Пуціна наведае Навукова-даследчы выпрабавальны цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў імя Гагарына. Зараз там кандыдаты ад Беларусі праходзяць адбор на палёт у космас.
-

Фота: © Sputnik
Лукашэнка пазнаёміцца з работай цэнтру, сістэмай адбору і падрыхтоўкі касманаўтаў. Размова пойдзе і аб далейшых перспектывах беларуска-расейскага супрацоўніцтва ў касмічнай сферы.
Таксама ён возьме ўдзел у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД, якая адбудзецца 26-27 снежня ў Санкт-Пецярбургу.
Array