Лукашэнка ляціць у Маскву 11 сакавіка на сустрэчу з Пуціным
Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным у Маскве 11 сакавіка, паведаміў „Пул Першага”. Як тлумачыцца, сярод тэм перамоваў будуць: санкцыі трэціх краін; саюзная кааперацыя; сітуацыя ва Украіне.

Сустрэча пройдзе на фоне прыняцця вялікай колькасці санкцый супраць Беларусі і Расеі з боку ЕЗ і ЗША, а таксама ваенных дзеянняў ва Украіне, якія праводзяць расейскія сілавыя структуры і падраздзяленні данбаскіх рэспублік.
Папярэдняя сустрэча таксама была ў Маскве і працягвалася каля шасці гадзін. Пазней высветлілася, што адным з вынікаў стала дамоўленасць аб будаўніцтве порта ў Ленінградскай вобласці для транзіту беларускіх грузаў. Пры гэтым сустрэча праходзіла незадоўга да пачатку Расеяй спецаперацыі ва Украіне, куды войскі зайшлі ў тым ліку з Беларусі, паведамляе officelife.media.
Array