Лукашэнка магчыма адправіцца ў Маскву на парад да Пуціна



Лукашэнка, магчыма, адправіцца ў Маскву на парад да Пуціна

Паводле інфармацыі @motolkohelp Лукашэнка перанёс ускладанне кветак на плошчы Перамогі 9 мая ў Менску на вечар. Хутчэй за ўсё гэта звязана з тым, што ён паляціць на парад у Маскву. Прэзідэнт Казахстана Касым-Жомарт Такаеў,  Кыргістана Садыр Жапараў  і Таджыкістана Эмамалі Рахмон таксама возьмуць удзел у парадзе 9 мая на Чырвонай плошчы.

Раней стала вядома, што запрашэнне ад Уладзіміра Пуціна таксама атрымаў і прэзідэнт Туркменістана Сердар Бердымухамедаў. Аднак, ці будзе ён прысутнічаць на парадзе, паведамленняў пакуль няма.

Беларускае Радыё Рацыя