Лукашэнка назваў Зяленскага «гнідай», а «Байпол» — «мудакамі»



«Яшчэ неяк думаў, што Украіне патрэбны мір, што Зяленскі перажывае за свой народ. Прэзідэнт Зяленскі — проста гніда. Такія аперацыі не праводзяцца без узгаднення з кіраўніком краіны і галоўнакамандуючым», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён прызнаў, што ў выніку дыверсіі 26 лютага на аэрадроме Мачулішчы быў пашкоджаны расейскі самалёт-разведчык А-50, які выкарыстоўваўся для навядзення ракет і дронаў на мэты ва Украіне. Раней дзевяць дзён дзяржаўныя СМІ і афіцыйныя асобы называлі атаку «фэйкам».

Адказнасць за атаку ўзялі на сябе беларускія падпольшчыкі з інцыятывы сілавікоў супраць дыктатуры «Байпол», але Лукашэнка ўсклаў адказнасць за атаку на ўкраінскую выведку і абрынуўся з пагрозамі як кіраўніцтву Украіны, так і беларускаму грамадству.

«Байпол» жа, па словах Лукашэнкі, — «мудакі», бо «яны крычалі, што «ўсе, ужо тыя, хто здзейсніў у Мачулішчах тэракт,  ужо за мяжой». Яны проста пракалоліся як мудакі апошнія. І мы актыўна пачалі пошукі тут». У мінулым падобныя сцвярджэнні Аляксандра Лукашэнкі не раз аказваліся хлуснёй.

Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў, што распарадзіўся правесці па ўсёй краіне жорсткую зачыстку. З ягоных слоў, загад пра такую зачыстку быў дадзены яшчэ да дыверсіі супраць расейскага самалёта.

Беларускае Радыё Рацыя

Array