Лукашэнка не бачыць неабходнасці ў прысутнасці беларускіх войскаў ва Украіне
Аляксандр Лукашэнка не бачыць ролі Беларусі ў прысутнасці беларускіх войскаў на тэрыторыі Украіны. Паводле яго слоў, у гэтым няма неабходнасці, але яна ёсць у перагаворах.

На пытанне аб магчымасці хуткага ўваходу беларускіх ВС ва Украіну ён адказаў адмоўна.
«Гэта глупства поўнае. Калі мы непасрэдна ўзброенымі сіламі, жывой сілай увяжамся ў гэты канфлікт, мы нічога да гэтага не дадамо, а зробім наадварот горш. Гэта не роля Беларусі ў гэтым канфлікце. Хаця я ніколі не адмаўляўся, што мы прымаем удзел у “спецыяльнай ваеннай аперацыі” па многіх кірунках. Але мы не ўвязваемся, нікога не забіваем, жывую сілу туды не ўводзім, таму што ў гэтым няма неабходнасці. Нашы ўзброеныя сілы – хай іх там ну колькі можна задзейнічаць адразу – ну 35-40 тысяч – яны не вырашаць праблему. Сёння не гэта трэнд – вось я пра гэта толькі казаў. Нам трэба дамаўляцца. Дамаўляцца разумна і казаць пра мір», – лічыць ён.
Нагадаем, Лукашэнка таксама заявіў, што калі Украіна не пагодзіцца на перамовы з Расеяй, то яе чакае «поўнае знішчэнне». На яго думку, Кіеў павінен дамовіцца з Масквой, калі не хоча „гібелі людзей у вялікай колькасці”.
Array