Лукашэнка не з’явіўся на святкаванні Дня сцяга, герба і гімна



На другую нядзелю траўня афіцыйна прызначаны Дзень дзяржаўнага сцяга, герба і гімна. На плошчы Дзяржаўнага сцяга планаваўся выступ Аляксандра Лукашэнкі, але кіраўнік Беларусі і на гэты раз не зьявіўся на публіцы.

Прамову ад ягоа імя зачытаў прэм’ер-міністр краіны Раман Галоўчанка. У ёй гаварылася, што «сапраўды народныя сцяг, герб і гімн зразумелыя і праўдзівыя».

13 траўня адразу некалькі СМІ паведамілі, што ўвечары картэж Лукашэнкі прыехаў у «Рэспубліканскі клінічны медычны цэнтр», які знаходзіцца на беразе вадасховішча Дразды. Падчас яго прыезду дарогі да шпіталя былі перакрытыя, уздоўж іх стаялі сілавікі. Картэж вярнуўся назад праз 2 гадзіны. Пасля параду ў Маскве, дзе ён выглядаў нездаровым, Лукашэнка не зʼяўляўся на публіцы. У гэтай сувязі СМІ пачалі нагадваць хто, паводле заканадаўства, павінен выконваць абавязкі прэзідэнта, калі ён робіцца недзеяздольным альбо памірае. На сённяшні дзень гэта Наталля Качанава, старшыня Савету Рэспублікі.

Пры гэтым адметны выбар Рамана Галоўчанкі ў якасці таго, хто зачытвае афіцыйнае пасланне Лукашэнкі.