Лукашэнка недзеяздольны ў свеце
Гэтак сцвярджае лідар Нацыянальнага антыкрызіснага кіравання Павел Латушка.
„Давайце паспрабуем параўнаць, колькі было прынята законаў аб ратыфікацыі міжнародных дамоваў у Беларусі за апошні год. Так, у 2019 годзе было прынята 70 законаў аб ратыфікацыі міжнародных дамоваў Беларусі з замежнымі партнёрамі. А са жніўня 2020 і за ўвесь 2021 год ратыфікавана ўсяго 22 дамовы. Варта адзначыць, што з дамоваў па-за Расеяй дамовы былі заключаныя з Егіптам і Аўганістанам”.
Латушка нагадавае, што з 5 лістапада 2020 года Лукашэнка цалкам страціў права падпісваць якія-небудзь міжнародныя дамовы, і гэта варта ўлічваць замежным партнёрам.
Беларускае Радыё Рацыя
Array