Лукашэнка падпісаў папраўкі ў выбарчы кодэкс



Лукашэнка падпісаў папраўкі ў выбарчы кодэкс. Уведзены дадатковыя патрабаванні да кандыдатаў у дэпутаты (недапушчальнасць наяўнасці грамадзянства замежнай дзяржавы, карткі паляка, іншых падобных дакументаў).

Адменены парог яўкі выбаршчыкаў для прызнання, што выбары ў Палату прадстаўнікоў адбыліся. Забаронены фота- і відэаздымка запоўненага бюлетэня. Зменены час датэрміновага галасавання: будзе праходзіць з 12 да 19 гадзін без перапынку (было з 10 да 14 гадзін і з 16 да 19 гадзін).

Array