Лукашэнка падпісаў указ аб камісіі па вяртанні



Аляксандр Лукашэнка падпісаў сёння, 6 лютага, указ аб стварэнні камісіі для працы з ахвочымі вярнуцца на радзіму, паведаміла яго прэс-служба.

Паводле слоў Лукашэнкі, указам таксама зацверджаны склад камісіі.

Узначальваць камісію будзе генпракурор Андрэй Швед.

Лукашэнка зазначыў, што камісія можа працаваць не толькі з тымі, хто знаходзіцца за мяжой, але і ў Беларусі.

«Трэба глядзець не толькі збеглых. Хтосьці з-пад плінтуса вылезе — яны ж разумеюць, што мы іх усё роўна знойдзем. Хтосьці звернецца ў камісію. Вы ў камісіі ўжо разбярэцеся», — дадаў Лукашэнка.

Array