Лукашэнка падпісаў закон аб змене закона «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь»



Лукашэнка падпісаў закон аб змене закона «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь». Пра гэта паведаміла ягоная прэс-служба.

Новым законам прадугледжаная магчымасць страты асобай беларускага грамадзянства, набытага па нараджэнні. Гэта можа рабіцца пасля вынясення судом выраку, «які пацвярджае ўдзел гэтай асобы ў экстрэмісцкай дзейнасці або прычыненне ім цяжкай шкоды інтарэсам Беларусі, калі такая асоба знаходзіцца за яе межамі».

Таксама папраўкамі ўводзіцца абавязак прынясення прысягі асобамі, якія набываюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь, і абавязак грамадзяніна Рэспублікі Беларусь паведамляць сілавікам пра наяўнасці ў яго грамадзянства замежнай дзяржавы ці дазволу на жыхарства ў ёй.

Array