Лукашэнка пракаментаваў страляніну ў Гародні
Лукашэнка пракаментаваў забойства спецслужбамі чалавека ў Гародні.

Ён адзначыў, што ніводны сілавік з „Альфы” не загінуў, хаця той, каго затрымлівалі, нібыта „ужываў гранаты і зброю”. У забітага нібыта знайшлі зброю і выбухоўку. Лукашэнка пераконвае, што „арсенал” прызначаўся для забойства ў тым ліку чыноўнікаў.
Чалавека, якога нібыта забілі, Лукашэнка назваў „замежным тэрарыстам, якога да нас закінулі”. Паводле яго, спецслужбы спрацавалі „бліскуча”.
Лукашэнка склікаў сілавікоў на нараду. Пра інцыдэнт у Гародні стала вядома 19 сакавіка. Гэта другі каментар пра здарэнне з боку рэжыму Лукашэнкі за двое сутак.