Лукашэнка працягвае перадаваць Расеі вайсковую тэхніку



Тэлеграм-канал «Супольнасць беларускіх чыгуначнікаў» паведаміў, што 21 кастрычніка з чыгуначнай станцыі Урэчча ў Любанскім раёне адправілася ўжо сёмая група гружаных вагонаў-платформаў з раскансерваванай вайсковай тэхнікай Узброеных сілаў Беларусі.

Гэтым разам 20 адзінак БМП-2, знятых з кансервацыі з 969-й базы рэзерву танкаў, накіраваліся спачатку ў Белгарадскую вобласць, а далей — у кірунку Луганска.

Пасля з’явілася інфармацыя, што 28 кастрычніка было вывезена яшчэ 28 танкаў Т-72А.

Array