Лукашэнка прыязджаў у Зімбабвэ па ліцій



Аляксандр Лукашэнка паабяцаў пабудаваць заводы па перапрацоўцы ліція ў выпадку прадастаўлення ліціевых канцэсій, сцвярджае зімбабвійскае выданне TheNewsHawks са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы.

„Дзве краіны падпісалі восем пагадненняў у розных сектарах, давёўшы іх да 20, але насамрэч справа была ў ліціі. Пра гэта дамовіліся Мнангагва і Лукашэнка падчас прыватных перамоў”, – сказала крыніца.

На тэрыторыі Зімбабвэ знаходзяцца найбуйнейшыя ў свеце радовішчы ліція. Здабычу вядуць кітайскія кампаніі. У мінулым годзе Зімбабвэ забараніла экспарт ліція-сырцу, каб утрымаць замежныя кампаніі і кантрабандыстаў ад марадзёрства. Пазней забарона была аб’яднана з поўнай забаронай на экспарт каляровых металаў.

Аляксандр Лукашэнка знаходзіўся з дзяржаўным візітам у Зімбабвэ з 30 студзеня па 1 лютага.

reform.by

Array